
Чарговага жыхара Гародні засудзілі паводле палітычнага пераследу да калоніі.
23 верасня ў судзе Ленінскага раёну судзілі Дзмітрыя Янушкевіча. Яго звінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ:
артыкул 370 – Знявага дзяржаўных сімвалаў;
частка 1 артыкулу 368 – Знявага Лукашэнкі.
Вяла карны працэс вядомая суддзя Наталля Козел. У выніку яна прысудзіла Дзмітрыю Янушкевічу 1 год калоніі строгага рэжыму. Прысуд яшчэ не ўвайшоў у сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Янушкевіча затрымалі за каментары на адрас Лукашэнкі і дзяржаўнага сцяга ў сацыяльнай сетцы Одноклассники.
💌 Напісаць зняволенаму: Турма 1, Гродна вул. Кірава 1, 230023 Янушкевічу Дзмітрыю Іванавічу