У Слоніме затрымалі чарговага мужчыну, футбольнага фаната.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 37-гадовага жыхара Слоніма Дзмітрыя Жукоўскага. Паводле іх, мужчына ў «Аднакласніках» распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама абражаў Лукашэнку. Вядзецца чарговая крымінальная справа.