25 гадоў таму (1997 год) – Гарадзенскі гарадскі савет зацьвердзіў сьцяг Гародні – блакітная харугва, на якой вышыты залаты алень Сьвятога Губерта, які пераскоквае праз плот.

Лічыцца, што герб быў нададзены гораду ў 1540 годзе каралевай Бонай Сфорца, аднак першыя пячаткі з выявай герба датуюцца 1565 годам. На іх намаляваны алень, які скача з залатым крыжам паміж рагоў — алень Святога Губерта.

У Гародні Святы Губерт (многія гісторыкі мяркуюць, што Святы Яўстах) шанаваўся гараджанамі як прыклад маральнага самаўдасканалення і як заступнік паляўнічых, бо паляванне ў старажытнай Гародні доўгі час было ледзь не асноўным відам дзейнасці. Побач з горадам размяшчаліся багатыя паляўнічыя прасторы (якія сталі пасля каралеўскімі) Белавежскай і Гарадзенскай пушчаў. Паляванне вялося галоўным чынам на буйнога мяснога звера (зуброў, тураў, аленяў, дзікоў), якога у наваколлях Гародні ў той час было багата. Агароджа, цераз якую скача алень, была дададзена да герба пазней і сімвалізуе свабодалюбнасць жыхароў гораду.