
Затрыманы супрацоўнік «Гродна Азот» Юры Холад.
Холада затрымалі за падпіску на “экстрэмісцкія” Telegram-каналы і распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён прызнаў віну і паабяцаў усё выдаліць са сваіх акаўнтаў.
Вядома, што Юрыя затрымалі каля прадпрыемства, дзе ён працуе. Па словах сілавікоў, азотавец зараз адбывае адміністрацыйны арышт. Ці пачата пры тым крымінальная справа – невядома.