
26 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб звальненні і прызначэнні суддзяў па розных абласцях краіны і Менску.
Усяго з пасадаў вызвалены 28 суддзяў, з іх пяць – па ўласным жаданні. У многіх змяняецца месца працы ці пасада.
Па Гарадзеншчыне адбыліся наступныя змены і прызначэнні суддзяў:
Дуброўскі Вадзім Ігаравіч – прызначаны суддзём на 5 гадоў і старшынём Дзятлаўскага раённага суду, вызвалены з пасады суддзі суду Слонімскага раёну;
Кічка МІкалай Мікалаевіч – прызначаны суддзём суду Ленінскага раёну Гародні на 5 гадоў;
Каханоўская Марыя Станіславаўна – прызначана старшынёй суду Івейскага раёну;
Ланцэвіч Святлана Мікалаеўна – прызначана старшынёй суду Ваўкавыскага раёну, да гэтага была намеснікам старшыні гэтага суду;
Лобан Наталля Яўгенаўна – прызначана суддзёй суду Лідскага раёну на 5 гадоў, да гэтага была суддзёй суду Дзятлаўскага раёну;
Свірыд Таццяна Мікалаеўна – прызначана суддзёй Смаргонскага раённага суду на 5 гадоў;
Тодарава Ірына Уладзіславаўна – прызначана старшынёй суду Шчучынскага раёну;
Цівунчык Дзмітрый Віктаравіч – прызначаны суддзём на 5-гадовы тэрмін і старшынём суду Свіслацкага раёну, да гэтага быў суддзём суду Шчучынскага раёну;
Якімовіч Юрый Юр’евіч – прызначаны намеснікам старшыні суду Ваўкавыскага раёну.