
Адыёзны дзяржаўны прапагандыст Григорий Азарёнок прыехаў у Гародню на сустрэчы з моладдзю. Для яго мясцовымі чыноўнікамі падрыхтаваныя адмысловыя сустрэчы. Гутарка на іх пойдзе пра грамадскія пратэсты 2020 году. Адзін з распальвальнікаў грамадзянскай і нацыянальнай нянавісці ўжо сустрэўся з юнымі гарадзенцамі ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.
Акрамя гэтага запланаваныя яшчэ сустрэчы з студэнтамі трох гарадзенскіх ВНУ. “Гродзенская праўда” паведамляе: “Открытый диалог состоится в стенах ГрГУ имени Янки Купалы и соберет порядка 200 участников”. Афіцыйны орган ужо ведае, што дыялог будзе “адкрытым” і колькі моладзі прыйдзе на сустрэчу.
