Беларуская акцыя на вуліцы Электрычнай (архіў)

У Беластоку з’явіцца вуліца Вольнай Беларусі. Адпаведнае рашэнне бальшынёй галасоў 26 верасня прыняла гарадская рада. 18 радных прагаласавалі за, 3 супраць, яшчэ 7 устрымаліся.

Паводле пастановы Рады Беластоку будзе перайменавана частка вуліцы Электрычнай, на якой месціцца Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку. Іншая частка гэтай вуліцы захавае сваю старую гістарычную назву.

На гэтай вуліцы цягам астаніх двух гадоў адбываліся шматлікія акцыі беларускай дыяспары.