
З 27 кастрычніка 2022 году ў Беларусі ўваходзяць у сілу змены ў правілах дарожнага руху.
Асноўныя змены наступныя:
У абноўленых Правілах дарожнага руху кіроўцам дазволілі не вазіць з сабой дакументы пра тэхагляд. Тое ж сама датычыць і страхоўкі, калі яна аформлена ў электронным выглядзе. Замест пасведчання кіроўцы можна будзе прадставіць біяметрычны дакумент (ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Беларусі альбо ID-карту).
Карыстацца гаджэтамі за рулём зараз будзе афіцыйна забаронена. Забараняецца менавіта трымаць у руках тэлефоны і іншыя мабільныя прыстасаванні. Рукі павінны заставацца на стырне.
Усім аўтамабілям забараняецца стаянка на месцах зарадкі электратранспарту, за парушэнне – эвакуацыя. Дазваляецца кароткае спыненне на праездах у дварах з боку, які прылягае да жылой забудовы, і бліжэй 10 метраў ад службовых дзвярэй крамаў і брамаў гаражоў. На месцах для інвалідаў пад забаронай цяпер не толькі стаянка, але і прыпыненне.
У электрасамакатаў, гіраскутэраў, монаколаў, сігвееў і іншых падобных сродкаў перамяшчэнне з’явілася новая назва – сродак персанальнай мабільнасці. Людзі, якія перамяшчаюцца такім транспартам цяпер прыроўнены да пешаходаў. У цёмны час сутак на мабільным пешаходзе павінен быць флікер, а на яго транспартным сродку ўключаны ліхтар. На СПМ трэба ехаць па роварнай сцежцы, а калі яе няма – па ходніку, пешаходнай сцежцы альбо ўзбочыне са скорасцю не больш 25 км. на гадзіну. Ёсць і ўзроставае абмежаванне: тым, хто малодшы 14 гадоў, можна ездзіць толькі ў межах жылых і пешаходных зонаў.
У адпаведнасці з абноўленымі правіламі раварысты могуць не спешвацца на пераходах, але пры адной умове: яны павінны перасякаць праезную частку са скорасцю пешахода, пераканаўшыся, што выезд на дарогу бяспечны. Вазіць на ровары пасажыраў-дзяцей да 7 гадоў можна будзе толькі ў адмысловым крэселку, якое фіксуе ногі дзіцяці. Да таго на галаве маленькага пасажыра абавязковы шлем.
Яшчэ раварысты цяпер абавязаны ехаць па-за населеных пунктах у цёмны час у святлоадбівальным адзенні падвышанай бачнасці. Аднак выключана абавязковая ўстаноўка на ровар люстэрка задняга агляду.