У Бераставіцкім раёне чарговая змена ў сілавых структурах. Толькі на мінулым тыдні быў прызначаны новы пракурор раёна, а 27 верасня ў райцэнтры адбылося паседжанне мясцовых сілавікоў і вертыкалі, дзе прадставілі новага начальніка Бераставіцкага РАУС. Прадстаўляць яго прыехаў начальнік Упраўлення унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму Дмитрий Резенков. Новым начальнікам РАУС прызначаны падпалкоўнік міліцыі Сяргей Адамчук.

Адамчук да гэтага працаваў першым намеснікам начальніка аддзелу ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкаму. Сам ён родам з вёскі Ендрыхоўцы Ваўкавыскага раёну, нарадзіўся ў 1979 годзе. У 2000-ым годзе скончыў акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Пачынаў службу ў Бераставіцкім РАУС на пасадзе старэйшага ўчастковага інспекцыі па справах непаўнагадовых, потым быў аперупаўнаважаным і старэйшым аперупаўнаважаным службы АБЭЗ, апошнія 8 гадоў быў першым намеснікам начальніка Бераставіцкага РАУС.