На Гарадзеншыне працягваюцца кадравыя перастаноўкі ў сілавых структурах. Новы начальнік РАУС прызначаны ў Воранаўскім раёне. Ім стаў палкоўнік Уладзімір Васько. Прадстаўляць яго прыехаў начальнік Упраўлення унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму Дмитрий Резенков.

Абласны міліцэйскі начальнік адразу паставіў новаму прызначэнцу “баявую задачу”: “Вороновский РОВД должен стать лучшим в Республике Беларусь среди отделов своей категории”. На паседжанні таксама прысутнічалі кіраўнікі раёну з “вертыкалі”.

Уладзімір Васько

Уладзімір Васько нарадзіўся ў 1983 годзе ў мястэчку Ражанка Шчучынскага раёну. Скончыў Мінскі вышэйшы каледж МУС, Акадэмію МУС РБ, Беларускі дзяржаўны аграрна тэхнічны універсітэт. Службу пачаў у 2005 годзе ў Шчучынскім РАУСЕ ў аддзяленні крымінальнага вышуку, а далей працаваў у аддзяленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. З 2019 году да прызначэння на новую пасаду быў першым намеснікам начальніка АУС Слонімскага райвыканкаму.