У Гарадненскім абласным судзе 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Юрыя Станеўскага, якога КГБ уключыў у спісы асоб, датычных да нібыта тэрарыстычнай дзейнайсці. Рэпрэсіўны канвеер працягвае сваю чорную справу.

Судовы працэс прызначаны весці суддзя Анатоль Заяц.

Станеўскага абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза Лукашэнкі;
  • ч. 370 – здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
  • ч. 2 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі; 
  • арт. 369 – знявага прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

38-гадовага Юрыя Станеўскага затрымалі ў канцы снежня 2021 года і даставілі ў Менск, у СІЗА КГБ. Пазней яго перавялі ў турму № 1 Гародні.

На пачатку студзеня 2022 года на праўладных тг-каналах з’явілася “пакаяльнае” відэа, дзе Станеўскага прымусілі гаварыць, што ён пакінуў у сацыяльных сетках каментар пра загінулых на вучэннях у Беларусі ў лістападзе двух расейскіх дэсантнікаў.