
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 27 верасня ў час працэсу над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі “Гродна Азот” Аляксандрам Дураевым абвешчаны перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму выплаціць маральную шкоду пацярпелым па справе.
Лекара абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс вядзе Віталь Лабоцкі.
Высветлілася, што суд пачаўся яшчэ 28 красавіка 2022 года, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертызаў.
“Пацярпелыя” па справе на суд ізноў не з’явіліся.
На пачатку судовага працэсу абаронца Аляксандра Дураева хадайнічаў аб прадстаўленні абвінавачанаму банкаўскіх рэквізітаў для аплаты нанесенай “пацярпелым” маральнай шкоды, якую яны заявілі суду.
Бок абвінавачання і суд пагадзіліся і прадставілі Дураеву час да 29 верасня.