
85 гадоў таму (1937 год) – У Менску НКВД расстраляны Міхаіл Лойка, беларускі эканаміст, географ, матэматык.
Міхаіл Лойка нарадзіўся ў мястэчку Ярэмічы Навагрудскага павету Мінскай губерні (цяпер Карэліцкі раён). Скончыў у 1912 годзе Пецярбургскія агульнаадукацыйныя курсы А. Чарняева. З 1921 году жыў у Маскве, быў загадчыкам Бюро беларускай секцыі Наркамасветы РСФСР. З 1924 году вучыўся ў Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі. Разам з Гаўрылам Гарэцкім апісаў эканамічны профіль маскоўскага рэгіёна.
У 1931-33 гадах Лойка – вучоны сакратар, намеснік дырэктара Інстытута эканомікі БелАН; адначасна ў 1932-33 гадах загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі МВПІ. Аўтар навуковых прац і падручнікаў па фізічнай і эканамічнай геаграфіі, эканамічным раянаванні БССР, матэматыцы. Займаўся папулярызацыяй навукі.
У 1935 годзе Лойка быў звінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме; выключаны з партыі. Арыштаваны 3 снежня 1936 году. Прыгавораны пазасудовым органам да расстрэлу 22.9.1937. Расстраляны 28 верасня. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 і 1990 гадах. Памяць пра яго не ўшанаваная.