«Гродна Азот» плануе пабудаваць ўстаноўкі біялагічнай ачысткі сцёкаў і абязводжвання залішняга актыўнага глеб. Ачышчаныя сцёкі плануюць зліваць у Нёман, паведаміў Гарадзенскі гарвыканкам.
Устаноўкі будуць будаваць на тэрыторыі «Гродна Азот». Яны зоймуць каля 10 га. Ад іх плануюць пракласці два падземныя калектары да Нёмана. Адзін самацечны, другі – напорны.
Калектары мусяць прайсці па тэрыторыі, якая не падлягае жылой забудове. Праектам прадугледжана два варыянты. Першы — у санітарна-ахоўнай зоне «Азота». Але ў такім выпадку сцёкі «Азота» апынуцца вышэй за Гародню па плыні Нёмана. Другі – рэканструяваць існую пляцоўку ачысткі сцёкавых водаў у раёне Беражанаў.

Праграму правядзення ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Сумнеўн, што яно будзе сапраўды грамадскім. Абмеркаванне адбудзецца ў лістападзе-снежні 2022 года. Канчатковае рашэнне аб будаўніцтве прымуць у студзені 2023 года.