Ужо паведамлялася, што ў Бераставіцкім і Воранаўскім раёнах прызначаны новыя міліцэйскія начальнікі. Аналагічнае прызначэнне адбылося і ў Свіслацкім РАУСе. Прадстаўляць яго ў Свіслач прыехаў таксама начальнік Упраўлення унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму Дмитрий Резенков. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што раёны, дзе прызначылі новых начальнікаў РАУС, мяжуюць з Летувой і Польшчай.
Новым начальнікам Свіслацкага РАУС прызначаны падпалкоўнік міліцыі Аляксей Кірылаў.
Аляксей Кірылаў нарадзіўся ў 1978 годзе ў Ваўкавыску. Пасля школы скончыў акадэмію МУС РБ. З 1999 году працаваў у Мастоўскім РАУСе. Працаваў у Мастах і Гародні на розных пасадах. З 1 студзеня 2012 году да новага прызначэння працаваў першым намеснікам Мастоўскага РАУСу.

На паседжанні ў Свіслачы прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі і супрацоўнікі РАУСу.

