
Намеснік старшыні “Вясны” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Валянцін Стэфановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) даслаў на волю ліст, у якім падзяліўся сваім стаўленнем да высунутых абвінавачванняў паводле арт. 228 Крымінальнага кодэкса (“Кантрабанда”)
“Я закладнік, я палонны, і ўсё будзе вырашацца зусім па-іншаму. Таму мне не важна, што яны там мне ставяць у віну і малююць у гэтай справе. Вінавацяць мяне ў тым, што я дапамагаў людзям.
Ну хай пасадзяць мяне за гэта, за такое сядзець ганарова, мне — праваабаронцу.
Я ганаруся гэтым! Гэта для іх я кантрабандыст, а для людзей я той, хто дапамагаў ім усе гэтыя гады. Так, гэта я!
Я той, хто быў на сваім месцы, быў да канца”.
💌 Напішыце Валянціну ліст ці паштоўку салідарнасці
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
