
Мікалая Аўтуховіча выпусцілі з карцара. Напомнім, што 19 верасня яго пасадзілі ў карцар на 10 дзён. Фармальнай падставай стала тое, што ў яго сукамерніка знайшлі забаронены прадмет, а якраз быў дзень дзяжурства Аўтуховіча па камеры.
Мікалая Аўтуховіча вінавацяць ажно па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. За кратамі ён знаходзіцца ўжо больш за 21 месяц. Суд над „групай Аўтуховіча” праходзіць у будынку гарадзенскай турмы.
Падтрымаць Мікалая пасылкамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу