
Затрыманым па адміністратыўных справах цяпер нельга будзе мець люстэрка, гадзіннікі і электрычныя кіпяцільнікі. Адкарэктаваныя правілы ўнутранага распарадку ў месцах адбыцця адміністратыўнага арышту з’явіліся на Нацыянальным партале.
Па новых правілах людзям, арыштаваным па адміністрацыйных справах, дазволена браць з сабой пластмасавы кубак, а вось маленькае люстэрка, наручны ці кішэнны гадзіннік, электракіпяцільнікі — забаранілі.
Папраўкамі вызначана, што «пералік прадуктаў харчавання можа быць абмежаваны па прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы». У камеры па-ранейшаму можна мець 5 кг прадуктаў.
У папраўках прапісана, што адміністрацыйна арыштаваным будзе прапанавана цалкам распрануцца. Пластырныя налепкі, гіпсавыя і іншыя павязкі будуць правярацца разам з медыцынскім працаўніком.
