Вашай увазе рэгіянальны каляндар круглых і юбілейных датаў на кастрычнік.

1 кастрычніка

Міжнародны дзень музыкі.

Міжнародны дзень сталых людзей.

3 кастрычніка

Сусветны дзень архітэктуры

Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні

100 гадоў таму (1922) – У в. Кашалёва (Наваградскі р-н) нарадзіўся Міхась Навумовіч, дзеяч беларускай эміграцыі (Францыя).

4 кастрычніка

440 гадоў таму (1582) – У Рэчы Паспалітай уведзены грыгарыянскі каляндар. Пасьля 4-га наступіла 15 кастрычніка.

15 гадоў таму (2007) – Памёр Віктар Абухоўскі, беларускі археолаг. Нараджэнец в. Сялец (Смургонскі р-н). Пахаваны ў Менску.

5 кастрычніка

Сусьветны дзень настаўніка.

150 гадоў таму (1872) – У в. Малі (Астравецкі р-н) памёр Восіп Гашкевіч, дыпламат, мовазнавец, дасьледнік Японіі і Кітаю, натураліст. Пахаваны ў Вільні на Ефрасінеўскіх могілках.

Восіп Гашкевіч

130 гадоў таму (1892) – У в. Сухмяні (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Андрэй Якубецкі, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага паўстаньня, дзеяч культуры і асьветы. Лёс пасьля 1945 г. невядомы.

Ніна і Андрэй Якубецкія

6 кастрычніка

15 гадоў таму (2007) – У вёсцы Бердаўка (Лідзкі р-н) прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 480-годдзя, на палацы Дамбавецкіх адкрыта мемарыяльная дошка (скульптар Рычард Груша) у гонар Аляксандра Дамбавецкага, краязнаўца, дзяржаўна-грамадзкага дзеяча.

7 кастрычніка

85 гадоў таму (1937) – У Менску НКВД расстраляны Сямён Клінцэвіч (нараджэнец мястэчка Трабы, Івейскі р-н), дзеяч заходнебеларускага руху, актывіст КПЗБ.

9 кастрычніка

Сусьветны дзень пошты

10 кастрычніка

155 гадоў таму (1867) – У Менску памёр Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, педагог. Нараджэнец в. Малая Капліца (Гарадзенскі р-н).

Ігнат Легатовіч

90 гадоў таму (1932) – Нарадзілася Часлава Ашукоўская, удзельніца беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50 гг.

12 кастрычніка

30 гадоў таму (1992) – У Гародні зарэгістраваная грэка-каталіцкая парафія.

13 кастрычніка

485 гадоў таму (1537) – Першая згадка пра Шчучын у адной з актавых кніг Метрыкі ВКЛ.

Шчучынскі палац Друцкіх-Любецкіх

15 кастрычніка

590 гадоў таму (1432) – У Гародні выдадзены прывілей караля Ягайлы, які параўняў у правах праваслаўных князёў і баяраў з феадаламі-каталікамі.

Кароль Ягайла

205 гадоў таму (1817) – У Салюры (Швайцарыя) памёр Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 г. У 1818 г. парэшткі былі перанесены ў Кракаў і зьмешчаны ў Вавельскім замку.

Тадэвуш Касьцюшка

16 кастрычніка

Сусьветны дзень харчаваньня

75 гадоў таму (1947) – За выступ супраць “лысенкаўшчыны” і прапаганду “буржуазнай навукі” генетыкі з пасады прэзідэнта Акадэміі навук БССР звольнены Антон Жэбрак.

Антон Жэбрак

20 кастрычніка

Сусьветны дзень статыстыкі

Міжнародны дзень кухара

210 гадоў таму (1812) – У час французка-расейскай вайны ў Слоніме адбыўся вялікі бой.

130 гадоў таму (1892) – У в. Клешнякі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Янка Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (Канада, Швайцарыя, ЗША), тэолаг.

80 гадоў таму (1942) – У в. Навумавічы (Гарадзенскі р-н) гітлераўцамі ў ліку іншых расстраляны Ян Каханоўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік гарадзенскай гімназіі, стваральнік гарадзенскага заапарку. Чалавек, які ахвяраваў сваім жыцьцём за іншага. Пахаваны на гарадзенскіх фарных могілках.

Ян Каханоўскі

75 гадоў таму (1947) – Адкрыўся Гарадзенскі абласны драматычны тэатр.

75 гадоў таму (1947) – У в. Горна (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Юрка Голуб, беларускі паэт, тэлежурналіст.

Юрка Голуб

22 кастрычніка

65 гадоў таму (1957) – У Маскве памёр Аляксандар Савіч, беларускі гісторык, апалагет Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Пахаваны на Уведзенскіх могілках. Нараджэнец в. Малая Лапеніца (Ваўкавыскі р-н).

Аляксандр Савіч

23 кастрычніка

70 гадоў таму (1952) – У Плавушцы (Смаргонскі р-н) памёр Фелікс Цікота (нар. у 1887 г. у Плавушцы), брат Андрэя Цікоты, актывіст беларускага руху. Пахаваны на могілках у Жодзішках.

24 кастрычніка

45 гадоў таму (1977) – У Менску памерла Лідзія Ржэцкая, беларуская акторка тэатру і кіно. Пахавана на сталічных Усходніх могілках. Разам з бацькамі (бацька быў праваслаўным сьвятаром) жыла ў Морыне (Івейскі р-н).

Лідзія Ржэцкая

25 кастрычніка

Міжнародны дзень школьных бібліятэк

30 гадоў таму (1992) – У г. Сарны (Ровенская вобл., Украіна) памёр Васіль Струмень (сапр. Аляксандар Лебядзеў), беларуска-украінскі пісьменьнік. Пахаваны ў Сарнах. Жыў у Зачэпічах (Дзятлаўскі р-н).

26 кастрычніка

55 гадоў таму (1967) – У ЗША памёр Даніла Клінцэвіч, беларускі грамадска-культурны дзеяч у эміграцыі (Германія, ЗША). Нараджэнец в. Макуці (Івейскі р-н).

27 кастрычніка

85 гадоў таму (1937) – НКВД расстраляны Міхаіл Каўцэвіч, беларускі вучоны-электратэхнік. Нараджэнец Любчы (Наваградзкі р-н).

29 кастрычніка

85 гадоў таму (1937) – У Менску у НКВД цягам ночы былі расстраляныя 22 беларускія і габрэйскія пісьменьнікі, шэраг навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў. Сярод забітых былі Хацкель Дунец, нараджэнец Слоніму, Майсей Кульбак, нараджэнец Смургоняў.

Хацкель Дунец
Майсей Кульбак

30 кастрычніка

85 гадоў таму (1937) – У Менску НКВД былі расстраляныя 32 чалавекі, сярод якіх Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч), беларускі пісьменьнік, эканаміст. Нараджэнец в. Шчорсы (Наваградзкі р-н).

Янка Нёманскі

31 кастрычніка

Міжнародныя дні гарадоў, эканоміі і Чорнага мора.

90 гадоў таму (1932) – У Пагародне (Вараноўскі р-н) памёр Кіпрыян Кандратовіч, беларускі генерал, міністар БНР. Быў пахаваны ў Пагародне (Вараноўскі р-н), пазьней перапахаваны ў Варанове каля праваслаўнай царквы.

Кіпрыян Кандратовіч

85 гадоў таму (1937) – У Менску НКВД расстраляны Антон Баліцкі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч. Нараджэнец в. Балічы (Гарадзенскі р-н).

Антон Баліцкі

30 гадоў таму (1992) – У Менску памёр Міхась Ткачоў, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, археолаг, педагог. Пахаваны на Усходніх могілках. Жыў і працаваў у Гародні.

Міхась Ткачоў