«Гэта чалавек са стальным стрыжнем». Гісторыю палітзняволенага журналіста Мікалая Дзядка расказваюць яго калегі

Пра палітвязня Мікалая Дзядка (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-dzjadok), у асноўным, мы ведаем, як пра актывіста анархічнага руху. Але таксама Мікалай — журналіст.

Для праекту «Прэса пад прэсам» калегі Мікалая распавялі пра тое, як ён прыйшоў у журналістыку, якімі тэкстамі займаўся і як трымаецца зараз.

«У 2011 годзе мяне ўразіла, як Мікола ўпэўнена трымаўся ў судзе. Яму было 23 гады, і ад такога маладзёна я не чакаў таго спакою, ураўнаважанасці, упэўненасці ў даволі экстрэмальнай сітуацыі».

Чытаць па спасылцы

(https://underpressure.press-club.pro/dedok)

💌 Падтрымаць Міколу: 220023, Гродна, Кірава, 1. Турма № 1, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу