
2 кастрычніка ў Беластоку на гарадскім пляжы Дайліды адбылася акцыя спартовай салідарнасці. Зладзіла яе беларуская дыяспара Беластоку. Быў адкрыты сезон вясенне-зімовага купання, таксама прайшоў міні-турнір па падыманні гіры і іншыя забавы. Традыцыйна была беларуская нацыянальная сімволіка і на знак агульнай салідарнасці ўкраінскі сцяг.







