
За апошнія суткі памежнікі Польшчы, Літвы і Латвіі развярнулі больш за 250 мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўразвяз.
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра 120 мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу. Сярод іх — грамадзяне Лівана, Гамбіі. Затрымалі дваіх грамадзян Расеі і аднаго грамадзяніна Украіны за спробы адвезці ўглыб краіны мігрантаў, якія перасеклі мяжу.
Літоўскія памежнікі выявілі 107 спробаў парушэння граніцы. З пачатку года зарэгістравана 8106 парушальнікаў. Памежнікі Латвіі развярнулі 25 чалавек.