
У Гародні “творческий коллектив” выдаў прапагандысцкі зборнік нарысаў пад гучнай і мудрагелістай назвай “Земля дружбы и славы: очерки истории этнокультурного разнообразия и единства народов Гродненской области”.
Пры тым, што аўтараў у гэтай “фундаментальнай працы” ажно 6, кніга названая чамусці манаграфіяй (магчыма аўтарскі калектыў не ведае значэння гэтага тэрміна?). А рэцэнзентам выступіў не толькі дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, але і сам памочнік прэзідэнта РБ, інспектар па Гарадзенскай вобласці, генерал-лейтэнант міліцыі Юрий Караев.
Уступнае слова да кнігі напісана рэктаркай Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Ириной Китурко. Каб зразумець характар кнігі, дастаткова пазнаёміцца з яе зместам і прозвішчамі аўтараў.



