
Маці Дзяніса Івашына падчас высвятлення таго, дзе знаходзіцца верхняя вопратка сына даведалася, што журналіста пакаралі за нейкае парушэнне 5 соднямі «карцэру». Людміла Мікалаеўна спрабавала дабіцца таго, каб сыну ўрэшце вярнулі паліто, якое з невядомай прычыны забралі ў час аднаго з ператрусаў у камеры. Аднак у размове з начальнікам ПУ «Турма №1» яна пачула, што Дзяніс патрапіў ў адзіночную камеру за нібыта «парушэнне правілаў унутранага распарадку».
Сваякі палітвязня лічаць, што гэтае пакаранне з’яўляецца спробай фізічнага катавання Івашына і помстай за тую інфармацыю, якую ён паведаміў бацькам падчас спаткання пасля абвяшчэння «прысуду».
Таксама гэтая сітуацыя сведчыць пра тое, што ніякага паляпшэння адносінаў да палітвязняў у лукашэнкаўскай сістэме, ніякай так званай «адлігі» не назіраецца і наўрад ці будзе мець месца. Наадварот, умовы ўтрымання палонных рэжым Лукашэнкі толькі ўскладняе, што паказваюць, прыкладам, апошнія новаўвядзенні ў заканадаўства (забарона на люстэркі, гадзіннікі і электрычныя кіпяцільнікі, скарачэнне магчымасцяў для перадачаў вязням прадуктаў і рэчаў звыш ліміта на месяц і г.д.).