3 кастрычніка Лукашэнка чарговы раз перамяшаў чыноўнікаў. Адбыліся змены і ў вертыкалі Гарадзеншчыны. Паведамляецца пра тры кадравыя перастаноўкі.

Валерый Хелскі прызначаны новым старшынём Гарадзенскага райвыканкаму. Ранейшы шматгадовы старшыня Ян Васілеўскі ні то проста звольнены, ні то пад следствам. Хелскі раней быў старшынём камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гарадзенскага аблвыканкаму.

Валерый Хелскі

Андрэй Жук зойме пасаду намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму (раней яе займаў выпраўлены на пенсію Уладзімір Дзяшко), а Анатоль Дарожка стане членам Гарадзенскага аблвыканкаму.

Андрэй Жук