
Пасля ўводзінаў абмежаванняў на ўезд у Літву для расейцаў аналагічная мера “у разе новых падзей” можа чакаць і грамадзян Беларусі. Пра гэта 3 кастрычніка заявіў намеснік міністра літоўскага МЗС Мантас Адаменас.
Пакуль абмежаванні датычаць толькі расейцаў. Аднак Адаменас дадаў, што калі адбудуцца пэўныя падзеі, асабліва на тэрыторыі Беларусі, то будзе абмяркоўвацца і магчымасць больш жорсткіх правіл па ўездзе беларусаў у Літву.