
Мужчыну засудзілі да сямі гадоў калоніі за перадачу дадзеных і «захоўванне боепрыпасаў»
У Гарадзенскім абласным судзе 51-гадовага мінчука Валерыя Барзенку засудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 2 арт. 295 КК.
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён накіраваў у тэлеграм-боты «дэструктыўных каналаў» інфармацыю пра свайго былога кіраўніка. Згодна з абвінавачаннем, размяшчэнне інфармацыі, атрыманай ад Барзенкі, пацягнула за сабой «іншыя цяжкія наступствы».
Таксама яго прызналі вінаватым у тым, што ён набыў і захоўваў боепрыпасы да нарэзнай агнестрэльнай зброі.