Павіншуйце былога настаўніка гісторыі Андрэя Пятроўскага з Днём народзінаў. Тым больш 5 кастрычніка – Сусветны дзень настаўніка.

Палітзняволены былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні Андрэй Пятроўскі (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-pjatrouski) быў асуджаны (https://spring96.org/be/news/104765) да 1,5 гадоў калоніі за паклёп на прэзідэнта. Сёння Андрэй адзначае 48-годдзе ў калоніі.
Нагадаем, 25 жніўня Андрэя Пятроўскага асудзілі (https://spring96.org/be/news/104765) за тое, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік з лагатыпам, які прызнаны экстрэмісцкім. Сярод вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у “сямейны чат”. Пасля гэтага настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу.
💌Павіншуйце настаўніка па адрасе: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Францавіч Пятроўскі