Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-paczobut) дадалі ў «тэрарыстычны спіс»

Акрамя Пачобута, у «спіс, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», дадзеныя яшчэ чатыры чалавекі.

Цяпер у “тэрарыстычным” спісе КДБ, які налічвае 922 асобы, 179 беларусаў. Сярод іх – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года па так званай “польскай справе” — разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Трох затрыманых актывістак пазней выпусцілі з-за кратаў, дазволіўшы выехаць у Польшчу. У Беларусі засталіся Пачобут і старшыня неафіцыйнага “Саюза Палякаў у Беларусі” Анжаліка Борыс. Яе сёлета ўвесну перавялі пад падпіску аб невыездзе. 

За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Пачобута звінавацілі ў “распальванні варажнечы па нацыяльнай прыкмеце”. Таксама паведамлялася, што яго абвінавацілі ў закліках да санкцый. Гэта артыкулы 130 і 361 Крымінальнага кодэксу.

Напісаць палітвязню: Турма 1, Гродна вул. Кірава 1, 230023Пачобуту Андрэю Станіслававічу