
Праваабаронца Наста Лойка вышла на волю сёння, 6 кастрычніка, пасля 30 сутак арышту
Праваабаронца Наста Лойка была затрыманая 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Лойку абвінавацілі нібыта ў “дробным хуліганстве”, за гэта суд пакараў яе 15 суткамі арышту.
Пазней стала вядома, што Лойку будуць судзіць 22 верасня паводле чарговага сфабрыкаванага адміністрацыйнага пратаколу. У гэты дзень ёй прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту.