Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Спіс лекаў у месцах зняволення вельмі абмежаваны, таму вязні часам не атрымліваюць медыцынскую дапамагу своечасова. Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова падзялілася ў Instagram спісам неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:

🔹лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
🔹абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя;
🔹заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр’янка 600мг» і іншыя;
🔹свечкі і крэм «Рэліф»;
🔹працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;
🔹гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;
🔹таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
🔹«Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
🔹лекі пры кішачных засмучэннях;
🔹лейкапластыр;
🔹«Ацыклавір мазь»;
🔹«Дэкспантэнол»;
🔹інгалятары, калі ў чалавека астма;
🔹любыя вітаміны, можна нават у шыплівых таблетках.