
Адпаведнае рашэнне прыняў Нобелеўскі камітэт. Бяляцкі ў ліку трох прызнаных сёлета пераможцаў.
Гэта другая Нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе ў галіне літаратуры атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч. Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію міру кіраўніку „Вясны” Алесю Бяляцкаму і прадстаўнікам праваабарончых арганізацый Расеі і Украіны.
Лаўрэатаў прэміі міру абʼявілі ў Осла 7 кастрычніка. Прызавы фонд за гэтую намінацыю, як і за іншыя, складае дзесяць мільёнаў шведскіх крон (каля $900 тысяч).
Заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» 60-гадовы Алесь Бяляцкі з ліпеня 2021 года разам са сваімі паплечнікамі знаходзіцца за кратамі. Кіраўніца Нобелеўскага камітэту ў Осла заявіла, што камітэт гэтай узнагародай з’вяртаецца да ўладаў Беларусі з заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага і «тысячы» іншых палітвязняў у Беларусі.