
Як мы ўжо паведамлялі, у канцы верасня ў Беларусі адбылося значнае пераназначэнне суддзяў розных раёнаў і гарадоў. Новай старшынёй Ваўкавыскага раённага суду стала Святлана Ланцэвіч (не блытаць з гарадзенскай суддзёй Маргарытай Ланцэвіч!).
Святлана Ланцэвіч менш ведама палітычнымі карнымі прысудамі. Але яна штрафавала грамадскіх актывістаў па сфабрыкаваных міліцыяй адміністрацыйных справах яшчэ ў 2005-2009 гадах. А пазней у 2017-2020 гадах.