У Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд Юрыю Станеўскаму, якога КДБ ўнес у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Судовы працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Станеўскага абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за паведамленні ў Telegram-чатах.

Згодна з матэрыяламі справы, Юрый размяшчаў паведамленні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці, абражаў Лукашэнку, іншых прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, пісаў пагрозы ў дачыненні да службовых асоб, якія выконваюць свае службовыя абавязкі, здзекваўся над дзяржаўным гімнам і дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.