Сёлета Нобелеўскі камітэт уганараваў прэміяй міру праваабаронцаў з трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі. Узнагароду атрымалі беларус Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял».

Алесь Бяляцкі — палітвязень, якога беларускія ўлады проста цяпер утрымліваюць у СІЗА на Валадарскага, яму і яго калегам-праваабаронцам пагражае 12 гадоў калоніі.

«Наша Ніва» расказвае гісторыю жыцця беларускага нобелеўскага лаўрэата.