
Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Як яго павіншаваць?
Нобэлеўскі камітэт сёння прысудзіў прэмію міру старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy).
Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК.
Заклікаем павіншаваць Алеся і падтрымаць яго ў зняволенні. Як гэта зрабіць?
🔹Зрабіць грашовы перавод;
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;
🔹Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.
💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму