Следчы камітэт спыніў крымінальную справу супраць праваабаронцы Насты Лойкі.

«Па вяртанні на мяне чакаў ліст з СК, што крыміналка ў дачыненні мяне спыненая. Зараз я толькі сведка па справе “Вясны” і без забароны на выезд», — цытуе словы Насты @mediazona_by.

Таксама праваабаронца, якая на днях выйшла на волю пасля 30 сутак арышту, просіць ні ў якім разе не пісаць затрыманым у месэнджарах: «Малю вас — ніколі не пішыце ў тэлеграм затрыманым! Мой тг 30 сутак быў у руках губазіка, таму сёньня акаўнт выдалены».