
Памежная служба Польшчы паведаміла, што ў пятніцу беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 107 чалавек. Гэта былі, між іншым, грамадзяне Сірыі, Судана, Конга і Егіпта.
20 чалавек падышлі да агароджы, але адступілі ў глыб Беларусі. Група з 16 чалавек пераправілася праз раку Свіслач. Затрыманыя двое памагатых – расеец і ўкраінец, якія перавозілі агулам пяць сірыйцаў.