9 кастрычніка ў Беластоку на Рынку Касцюшкі прайшла супольная беларуска-польска-украінская акцыя супраць расейскай агрэсіі ва Украіну і Беларусь. Каля 50 чалавек выйшлі з нацыянальнымі сцягамі і антываеннымі плакатамі, каб выказаць сваю салідарнасць з Украінай у змаганні з вайсковай агрэсіяй з боку Крамля. Выступоўцы і іншыя прысутныя чарговы раз нагадалі, што беларускі народ выступае супраць вайны ва Украіне, якую з боку расейскіх агрэсараў падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

На акцыі салідарнасці выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку – Ян Абадоўскі, Кацярына Дзерман, Сяргей Верамеенка, Наталля Сцепанцова.