
Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» — праваабарончая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, аформілася яшчэ ў 2009 годзе. Была заснаваная Правабарончым цэнтрам “Вясна” і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам.
Першы каардынатар кампаніі — Ірына Тоўсцік, з кастрычніка 2010 году гэтую кампанію ўзначальвае Андрэй Палуда.
Асноўныя кірункі дзейнасці:
- Юрыдычны: рэгістрацыя скарагаў у Камітэце ААН па правах чалавека.
- Інфармацыйны: інфармаванне насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакаранем у Беларусі. Праблема ў тым, што частка людзей у Беларусі нават не ведае, што ў краіне існуе смяротнае пакаранне.
- Правядзенне пікетаў, перфомансаў супраць смяротнага пакарання.
- Адукацыйны.
- Міжнароднае лабіраванне.