Міністэрства замежных спраў Польшчы рэкамендуе польскім грамадзянам устрымацца ад любых паездак у Беларусь, а палякам, якія там знаходзяцца, пакінуць тэрыторыю суседняй краіны кожнымі даступнымі спосабамі.

Прычына рэкамендацыі – рост напружанасці і ваенныя падзеі ў рэгіёне, а таксама выпадкі затрыманняў польскіх грамадзян. «У выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі з бяспекай, закрыцця межаў або іншых непрадбачаных сітуацый эвакуацыя можа быць істотна ўскладненая або нават немагчымая», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы.