фота мае ілюстрацыйны характар

Так званыя дэпутаты прынялі ў першым чытанні праект закона, у якім, у прыватнасці, удакладняюцца падставы для прадастаўлення права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу.

Гэты праект закону прадставіў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч. “У закон Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе ўносяцца карэкціроўкі, накіраваныя на павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, неабходных для камплектавання войскаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай адукацыі”, — сказаў ён. Паводле яго, праектам закона прапануецца прадастаўляць адтэрміноўку выключна тым студэнтам, якія накіраваны на вучобу за мяжу дзяржавай.