
Апублікаваны праект закона аб амністыі. Выпусцяць зладзеяў і сапраўды парушальнікаў заканадаўства, палітычным вязням фактычна нічога “не свеціць”.
З’явіўся доўгачаканы праект закона аб амністыі, прымеркаванай да «дня народнага адзінства» 17 верасня. Ад таго «дня» прайшоў ужо амаль месяц і нейкі час былі нават падазрэнні, што пра гэтую абяцаную амністыю ўвогуле забыліся. Але яна ўсё ж будзе, хоць нават павярхоўны погляд на праект закона паказвае, што палітвязняў амністыя калі і закране, то зусім нязначна.
Для таго, каб у гэтым пераканацца, дастаткова праглядзець толькі артыкул 10, у якім пералічваюцца артыкулы, асуджаныя па якіх пад амністыю не патрапляюць. Там прысутнічаюць усе папулярныя артыкулы, па якіх у Беларусі саджаюць за палітыку: 130 (распальванне варожасці), 293 (масавыя беспарадкі), 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), 368 (абраза Лукашэнкі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Таксама там жа адмыслова агаворана, што не будуць вызваляцца асобы, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці» і тыя, хто «злосна парушае ўсталяваны парадак падчас адбывання пакарання ці іншых мераў крымінальнай адказнасці»