11 кастрычніка да Паўла Мажэйкі адміністрацыя гарадзенскай турмы не пусціла… следчага. Нібыта ў мурах турмы не было вольнага кабінету і незанятых канваіраў. Такая вось амаль анекдатычная сітуацыя, хоць у даным разе ўсё зусім не смешна.

Напомнім, што кіраўніка гарадзенскага «Цэнтру гарадскога жыцця», журналіста Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня. Праз нейкі час яго перавялі ў СІЗА. Перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання — змяшчэнне ў следчы ізалятар. Паводле якога артыкула (ці артыкулаў) прад’яўлена абвінавачванне – дагэтуль невядома. Афіцыйнай інфармацыі ад органаў “правасуддзя” няма.

Праваабаронцы прызналі Паўла Мажэйку палітзняволеным.