
На тэрыторыі Беларусі 11 кастрычніка перастаў адкрывацца гарадзенскі блог s13.ru. Доступ абмежавала Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Сайт перастаў адкрывацца 11 кастрычніка каля 12.50. Тады прычына яшчэ не была вядома, таму ў сваім Telegram-канале рэдакцыя s13.ru спытала ў чытачоў, ці адкрываецца ў іх сайт. З 300 удзельнікаў апытання па стане на 14.10 старонка не адкрывалася ў 66%.
Да гэтага былі заблакаваныя некаторыя іншыя гарадзенскія сайты. У верасні 2021 года рэдакцыя інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life атрымала пастанову ад Пракуратуры Гарадзенскай вобласці. У ёй паведамілі пра блакаванне сайта Hrodna.life.
У траўні 2022 года Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу 015.by. Доступ да сайта абмежавалі з-за некалькіх публікацый.