Вітольд Ашурак — грамадскі актывіст з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ, каардынатар руху «За свабоду». У жніўні 2020-га году супраць яго пачалі крымінальную справу, па якой суддзя Максім Філатаў прысудзіў Вітольду 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года палітвязень Вітольд Ашурак загінуў у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца. Насамрэч палітвязня працяглы час катавалі, не давалі спаць, збівалі.

Сябры Вітольда прапануюць (https://www.facebook.com/vitold.by/posts/pfbid0r2yGC6CkcUn6dUz5JRHiX6vWmJNzTYgBkRZ5M1uU4ragcnE5squGo2aemMChQBLYl) ушанаваць памяць загінулага палітвязня:

«Што вы можаце? Напішыце Вітольду сімвалічны ліст, альбо запішыце відэавіншаванне ці зрабіце фота з партрэтам, калі лічыце гэта бяспечным.

Пасля размясціце фота ці відэа ў сацсетках з хэштэагамі #героінепаміраюць і #жывевітольд. Ці дашліце іх нам, мы размясцім іх ананімна ці з указаннем аўтарства на гэтай старонцы».