17 касстрычніка будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча і іншых, што праходзяць абвінавачанымі ў гэтым працэсе.

Да набывання прысудам сілы можна зрабіць грашовыя пераводы падсудным на адрас:

Турма-1, Гродна, вуліца Кірава-1, 230023

Працэс “па справе Аўтуховіча” ідзе з 18 траўня ў будынку гарадзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў у Беларусі. Яго абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — “здрада дзяржаве”, “стварэнне злачыннай арганізацыі”, “акт тэрарызму”, “замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.

Апрача Мікалая Аўтуховіча, па справе праходзяць:

Сяргей Рэзановіч,

Любоў Рэзановіч,

Павел Рэзановіч,

Галіна Дзербыш,

Уладзімір Гундар,

Вольга Маёрава,

Ірына Гарачкіна,

Віктар Снегур,

Павел Сава,

Ірына Мельхер,

Антон Мельхер.

Па версіі следства, Мікалай Аўтуховіч і сябры арганізаванай групы ў ноч з 1 на 2 кастрычніка 2020 года падрыхтавалі запальную сумесь на аснове аўтамабільнага бензіну і іншых гаручых рэчываў. Пасля чаго аблілі гэтай сумессю і падпалілі аўтамабіль Audi 80 і аднапавярховы жылы дом у Ваўкавыску, якія належалі супрацоўніку міліцыі. У лістападзе 2020 года Мікалай Аўтуховіч і “іншыя сябры злачыннай арганізацыі ” на тэрыторыі Гарадзенскага раёна вырабілі самаробнае выбуховае прыстасаванне на аснове трацілавай шашкі і неўстаноўленага дэтанатара, пасля чаго на вул. Вялікая Альшанка ў Гродне ўзарвалі аўтамабіль Skoda Octavia, які належаў супрацоўніку міліцыі.