
205 гадоў таму – 15 кастрычніка 1817 году ў Салюры (Швайцарыя) памёр Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году. У 1818 годзе парэшткі былі перанесены ў Кракаў і зьмешчаны ў Вавельскім замку.
У Гародні Касьцюшка ўшанаваны ў некалькіх месцах:
У Гародні ў 1994 годзе ўрачыста з удзелам амбасадараў некалькіх краін была адчынена мемарыяльная дошка паўстанцам на будынку Новага замку.

Імем Тадэвуша Касцюшкі названа ўсяго некалькі вуліцаў у беларускіх гарадах – у Пінску, Гародні, Берасці. Гэта надзвычай мала, тым больш, што прыкладам у горадзе над Нёманам гэта вельмі другарадная вуліца, дзе яна знаходзіцца – ня ведае нават бальшыня гарадзенцаў.

15 снежня 2017 года ў Гародні адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Памятная табліца ўсталявана ў гарадзенскім Фарным касцёле. Удзел у адкрыцці шыльды ўзялі прадстаўнікі консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, прадстаўнікі ўлады і мясцовага каталіцкага духавенства. Адкрыццю шыльды папярэднічала ўрачыстая імша. Першая шыльда ў гонар Касцюшкі на сцяне катэдральнага касцёлу з’явілася сто гадоў таму. Акурат насупраць яе зараз яшчэ адна табліца з тэкстам, выкананая па-польску і па-беларуску.

