
Дачка палітзняволенай пенсіянеркі з Абухава Галіны Дзербыш просіць людзей дапамагчы з аплатай адваката
«Мы мусім аплаціць запазычанасць (9800 рублёў). Большую частку сродкаў за паслугі адваката ўдалося аплаціць, але на дадзены момант маем патрэбу ў дапамозе, бо сумы не маленькія. Калі ў кагосьці ёсць магчымасць дапамагчы, наша сям’я будзе вам удзячная і прадаставіць асабіста справаздачу пры неабходнасці.
Рэквізіты для переводу:
• Natalia Derbysz, PL 64102013320000160213854908, PKO Bank Polski — рахунак у PLN;
• Natalia Derbysz, PL 63102013320000150213854684 — рахунак у EUR», — напісала (https://www.instagram.com/p/CjxJxTHoBRA/) дачка Галіны.
Нагадаем, што Галіна (https://prisoners.spring96.org/be/person/halina-dzierbysh) Дзербыш (https://prisoners.spring96.org/be/person/halina-dzierbysh) — фігурантка «справы Аўтуховіча». Галіну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына цалкам не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.
Падтрымаць Галіну тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Галіне Іванаўне Дзербыш