
Польскія памежнікі за суботу зарэгістравалі 81 спробу парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Група з 33 замежнікаў падыходзіла пад памежны плот, але сышла ўглыб беларускай тэрыторыі, калі заўважылі польскі патруль.
Сямёра грамадзян Емена і Судана змаглі пераправіцца праз Свіслач пад Баброўнікамі. Памежнікі таксама затрымалі чатырох перавозчыкаў, якія спрабавалі завезці ад мяжы мігрантаў. Сярод затрыманых двое грамадзян Беларусі, адзін – Узбекістана і адзін – Украіны. Яны перавозілі 12 мігрантаў.
Літоўскія памежнікі сутыкнуліся з 29 спробамі парушыць мяжу за суботу, а латвійскія – з 15 парушальнікамі.